I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».
ВЫХАД 6:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ідзі, скажы фараону, валадару Эгіпту, каб адпусьціў сыноў Ізраіля з зямлі сваёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) увайдзі, скажы фараону, цару Егіпецкаму, каб ён адпусьціў сыноў Ізраілевых зь зямлі сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ідзі і кажы фараону, цару Егіпта, каб адпусціў сыноў Ізраэля з зямлі сваёй». |
I цяпер ідзі, і Я пашлю цябе да фараона; і выведзі з Эгіпту народ Мой, сыноў Ізраіля».
Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».
І потым прыйшлі Майсей і Аарон, і сказалі фараону: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Адпусьці народ Мой, і яны будуць сьвяткаваць [сьвята] Мне ў пустыні”».
Бо ад таго часу, як я прыйшоў да фараона, каб гаварыць у імя Тваё, зло робіцца народу гэтаму; а вызваліць, Ты ня вызваліў народ Твой!»
I сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы: «Я — ГОСПАД. Кажы фараону, валадару Эгіпту, усё, што Я кажу табе».
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Глядзі, Я паставіў цябе як Бога для фараона, а Аарон, брат твой, будзе прарокам тваім.