Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 39:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I палажыў ён іх на нараменьнікі эфоду, як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і паклаў ён іх на нарамнікі эфода, у памяць сыноў Ізраілевых, як загадаў Гасподзь Майсею.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і памясцілі іх на абодвух завязках эфода як камяні на памяць сынам Ізраэля, як загадаў Госпад Майсею.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 39:7
7 Крыжаваныя спасылкі  

І я даў ім адказ, і сказаў ім: «Бог нябесны, Ён [Сам] дасьць нам посьпех, і мы, слугі Ягоныя, устанем і будзем буда­ваць. А для вас няма ані часткі, ані праведнасьці, ані памяці ў Ерусаліме».


I паложыш абодва камяні гэтыя на нараменьнікі эфоду як камяні на ўспамін пра сыноў Ізраіля, і будзе насіць Аарон імёны іхнія перад абліччам ГОСПАДА на абодвух плячах сваіх як напамін.


I будзе насіць Аарон імёны сыноў Ізраіля на нагрудніку судовым на сэрцы сваім, калі будзе ўваходзіць у сьвятыню, як успамін перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.


Два злучаныя нараменьнікі будзе ён мець на двух канцах сваіх, і так будзе злучаны.


Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ў-ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».


вы адкажаце: “Гэта памятка таго, што воды Ярдану разьдзяліліся перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, калі ён перапраўляўся праз яго. Дзеля гэтага паложаны камяні гэтыя як памятка сынам Ізраіля на вякі”».