I правядзі мяжу народу наўкола, кажучы: “Сьцеражыцеся, каб узыходзіць на гару і дакранацца да краю яе; кожны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэ.
ВЫХАД 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў [Бог]: «Не падыходзь сюды; здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Бог: не падыходзь сюды: здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ён: «Не падыходзь сюды; здымі абутак з ног тваіх; бо месца, на якім стаіш, ёсць зямля святая». |
I правядзі мяжу народу наўкола, кажучы: “Сьцеражыцеся, каб узыходзіць на гару і дакранацца да краю яе; кожны, хто дакранецца да гары, сьмерцю памрэ.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Зыйдзі, папярэдзь народ, каб ня рваўся да ГОСПАДА, каб убачыць, і не загінула з яго мноства.
I пераказаў Майсей Аарону ўсе словы ГОСПАДА, Які паслаў яго, і ўсе знакі, якія Ён загадаў яму [зрабіць].
Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлі. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.
І будзе з яго Магутны ягоны, і Пан ягоны паўстане спасярод яго. І Я набліжу яго да Сябе, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсьць той, хто адважыцца ў сэрцы сваім наблізіцца да Мяне? — кажа ГОСПАД.
І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.
А Госпад сказаў яму: “Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — зямля сьвятая.
І будзе шуфлік сярод прыладаў тваіх, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш [ямку], і, вяртаючыся, прыкрыеш зямлёю тое, што выйшла з цябе.
бо ня вытрымалі перасьцярогі: «Калі і зьвер кранецца гары, будзе ўкаменаваны ці стралою забіты»,
Князь войска ГОСПАДА сказаў Егошуа: «Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — сьвятое». І Егошуа зрабіў так.