ВЫХАД 28:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зробіш нагруднік судовы мастацкаю работаю, такою самаю работаю як эфод зробіш яго; з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону зробіш яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зрабі нагруднік судны адмысловага вырабу; зрабі яго такім самым вырабам, як эфод: з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону зрабі яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зрабі нагруднік судовы стракатай работы паводле будовы эфода, з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону. |
А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
і два ланцужкі са шчырага золота, плеценымі зробіш іх, як зрабіў пас, і прымацуеш плеценыя ланцужкі да аправаў.
Чатырохкутны ён мае быць і падвойны, у пядзю даўжыня ягоная і ў пядзю шырыня ягоная.
I ўложыш у нагруднік судовы урым і тумім, і яны будуць каля сэрца Аарона, калі ён будзе ўваходзіць у сьвятыню перад аблічча ГОСПАДА; і будзе Аарон насіць суд сыноў Ізраіля каля сэрца свайго перад абліччам ГОСПАДА заўсёды.
I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб яны былі сьвятарамі Маімі.
і зробяць эфод з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону мастацкай работаю.
і возьмеш адзеньні, і апранеш на Аарона хітон і верхнюю шату эфоду, і эфод, і нагруднік, і падпярэжаш яго поясам эфоду.