А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.
ВЫХАД 27:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе слупы вакол панадворку злучаны срэбнымі клямкамі; кручкі ў іх — срэбныя, а падстаўкі да іх — мядзяныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе слупы вакол двара павінны быць злучаны повязямі з срэбра; гачыкі ў іх з срэбра, і падножжы да іх зь медзі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе слупы панадворка павінны быць абхоплены кругом срэбранымі кольцамі, а іх аплікі хай будуць срэбранымі, а падножжы — медныя. |
А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.
Даўжыня панадворку — сто локцяў, а шырыня — пяцьдзясят і пяцьдзясят [паўсюль], а вышыня — пяць локцяў; [заслоны —] з кручанага вісону, а падстаўкі [слупоў] — мядзяныя.
А з тысячы сямсот сямідзесяці пяці [сыкляў] зрабіў [Бэцалеэль] кручкі на слупах, і пакрыў вярхі іхнія, і злучыў іх клямкамі.
І зрабіў ён з яе падстаўкі да слупоў каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ахвярнік мядзяны, і крату мядзяную да яго, і ўсё начыньне ахвярніка,