Памалу, памалу буду праганяць іх перад абліччам тваім, аж пакуль ты не памножышся і ня возьмеш у спадчыну зямлю гэтую.
ВЫХАД 23:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня выганю іх перад абліччам тваім за адзін год, каб зямля ня сталася пусткаю і не памножыліся супраць цябе зьвяры палявыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не праганю іх ад твару твайго за адзін год, каб зямля не зрабілася пустая і не памножыліся супроць цябе зьвяры польныя: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не выганю іх перад табою ў адзін год, каб зямля не ператварылася ў пустыню і каб не павялічыліся на шкоду тваю дзікія звяры. |
Памалу, памалу буду праганяць іх перад абліччам тваім, аж пакуль ты не памножышся і ня возьмеш у спадчыну зямлю гэтую.
Бо Я выганю народы перад абліччам тваім, і пашыру межы твае, і ніхто не пажадае зямлі тваёй, калі ты ўзыйдзеш, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, тройчы ў год.
ГОСПАД, Бог твой, будзе прыбіраць народы гэтыя перад табою памалу. Ня зьнішчыць іх хутка, каб не памножыліся супраць цябе зьвяры палявыя.
Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.
Але яны ня выгналі Хананейцаў, якія жылі ў Гезэры. І Хананейцы жывуць сярод Эфраіма да сёньняшняга дня як прыгонныя.