ВЫХАД 20:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня ўзыходзь па прыступках да ахвярніка Майго, каб не адкрылася пры ім сарамата твая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не ўзыходзь па прыступках да Майго ахвярніка, каб не адкрылася галізна твая”». |
I зробіш нагавіцы ільняныя, каб прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў няхай будуць.
I будуць яны на Аароне і на сынах ягоных, калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня або набліжацца да ахвярніка, каб служыць у сьвятыні, і [тады] яны не панясуць беззаконьня і не памруць. [Гэта] пастанова вечная для яго і насеньня ягонага пасьля яго.
Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлі. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.
Абрамаваньне — чатырнаццаць [локцяў] даўжыні і чатырнаццаць [локцяў] шырыні на чатыры бакі свае, а ўзьмежак, які вакол яго, — палову локця, а аснова ягоная — локаць наўкола. А прыступкі ягоныя скіраваныя на ўсход.
І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.