І выйшлі з Пі-Гахіроту, і перайшлі сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі праз пустыню, і сталі табарам у Мары.
ВЫХАД 15:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прыйшлі ў Мару, і не маглі піць ваду ў Мары, бо яна была горкая; таму назвалі яе Мара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прыйшлі ў Мэру - і не маглі піць вады ў Мэры, бо яна была горкая, чаму і дадзена таму месцу назва: Мэра. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшлі да мясцовасці Мара, але не маглі піць ваду з Мары, таму што была яна горкая; з-за таго таму месцу было дадзена імя Мара. |
І выйшлі з Пі-Гахіроту, і перайшлі сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі праз пустыню, і сталі табарам у Мары.
А яна казала ім: «Не называйце мяне Наомі, але называйце мяне Мара, бо вялікай горыччу напоўніў мяне Усемагутны.