І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
БЫЦЦЁ 9:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А вы пладзіцеся і множцеся, распаўсюджвайцеся на зямлі і множцеся на ёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вы пладзецеся і множцеся, і расьсяляйцеся паўсюль па зямлі і множцеся на ёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вы расціце і размнажайцеся, залюдняйце зямлю і валодайце ёю». |
І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
I сказаў яму Бог: «Я — Бог Усемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і супольнасьць народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.
Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі».
І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.
Бярыце жонак і нараджайце сыноў і дачок, і бярыце жонак для сыноў вашых, і дачок вашых давайце мужам, каб яны нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, і не зьмяншайцеся!