I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.
БЫЦЦЁ 44:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ты слугам тваім: “Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ты сказаў рабам тваім: калі ня прыйдзе з вамі меншы брат ваш, дык вы болей не яўляйцеся да мяне перад аблічча. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў ты паслугачам тваім: “Калі не прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, вы больш не ўбачыце аблічча майго”. |
I сказаў яму Юда, кажучы: «Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”.
А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: “Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі”».
І мы сказалі пану майму: “Ня можа хлопец пакінуць бацьку свайго; і калі ён пакіне бацьку свайго, дык той памрэ”.
I сталася, што мы ўзыйшлі да слугі твайго, бацькі майго, і пераказалі яму словы пана майго.