I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.
БЫЦЦЁ 43:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падалі яму асобна, і ім асобна, і Егіпцянам, якія палуднавалі зь ім, бо Егіпцяне ня могуць есьці з Габрэямі, таму што гэта мярзота ў Егіпцян. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі падалі ім, асобна Язэпу і асобна братам, і таксама асобна егіпцянам, якія елі разам, — бо недапушчальна егіпцянам есці разам з гебраямі, і гэткі абед лічаць ганебным, — |
I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.
I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: «Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй [ежу], бо са мною будуць есьці мужы гэтыя апоўдні».
вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак».
I сказаў Майсей: «Не належыцца рабіць гэтак, бо агіду для Эгіпцянаў мы складзем у ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму; вось, мы будзем складаць у ахвяру тое, што агіднае ў Эгіпцянаў, перад вачыма іхнімі, і ці не ўкамянуюць яны нас?