Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 42:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сталася, калі яны высыпалі мяхі свае, вось, у кожнага капшук са срэбрам ягоным у мяху ягоным. I ўбачылі яны капшукі са срэбрам сваім, яны і бацька іхні, і спалохаліся.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А калі яны апаражнялі мяхі свае, вось, у кожнага кашэль срэбра ў мяху ягоным. І ўбачылі яны кашалі срэбра свайго, яны і бацька іхні, і спалохаліся.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Па гэтай размове, калі высыпалі яны збожжа, кожны знайшоў наверсе меха капшук з грашамі. І ўсе разам надта спалохаліся.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 42:35
6 Крыжаваныя спасылкі  

I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя. І срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі; можа, гэта памылка.


I ўзялі мужы гэтыя дары свае, і срэбра падвойнае ўзялі ў рукі свае, і Бэн’яміна, і ўсталі, і зыйшлі ў Эгіпет, і сталі перад Язэпам.


I сталася, калі мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.


I загадаў Язэп загадчыку дому свайго, кажучы: «Напоўні мяхі гэтых мужоў харчамі, колькі яны могуць несьці, і палажы срэбра кожнага ў адтуліну мяха ягонага.


капшук з грашыма ўзяў з сабою, у дзень поўні месяца мае вярнуцца дамоў».