БЫЦЦЁ 38:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён павярнуў да яе з дарогі, і сказаў: «Дазволь, прашу, увайду да цябе». Бо ён ня ведаў, што яна — нявестка ягоная. А яна сказала: «Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён павярнуўся да яе і сказаў: увайду я да цябе. Бо ня ведаў, што гэта - нявестка ягоная. Яна сказала: што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Павярнуўшы да яе на дарозе, ён сказаў: «Хадзем, хачу з табой пагуляць», а не ведаў ён, што гэта яго нявестка. А калі яна запыталася: «Што мне дасі за тое, што са мною пагуляеш?» — |
I ён сказаў: «Я прышлю табе казьляня з чарады». А яна сказала: «Ці дасі мне заруку, пакуль прышлеш [яго]».
І дала яму, каб ён еў, але ён схапіў яе і сказаў: «Хадзі, ляж са мною, сястра мая».
Усім блудніцам даецца плата, а ты давала плату тваю ўсім палюбоўнікам тваім і давала падарункі ім, каб яны прыходзілі да цябе адусюль, каб распусьнічаць з табою.
Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.
Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.