I сталася на трэці дзень, калі яны былі ў вялікім болю, узялі два сыны Якуба, Сымон і Левій, браты Дзіны, кожны меч свой, і ўвайшлі ў горад, [які пачуваўся] бясьпечна, і забілі ўсіх мужчынаў.
БЫЦЦЁ 34:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I Гамора, і Сыхема, сына ягонага, забілі вострывам мяча, і ўзялі Дзіну з дому Сыхема, і выйшлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і самога Эмора і Сіхема, сына ягонага, забілі мечам; і ўзялі Дзіну з дома Сіхемавага і выйшлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І забілі таксама Гамора і сына яго Сіхэма, і забралі Дзіну, сястру сваю, з дому Сіхэма. |
I сталася на трэці дзень, калі яны былі ў вялікім болю, узялі два сыны Якуба, Сымон і Левій, браты Дзіны, кожны меч свой, і ўвайшлі ў горад, [які пачуваўся] бясьпечна, і забілі ўсіх мужчынаў.
Сыны Якуба прыйшлі да забітых і зрабавалі горад за тое, што зганьбілі сястру іхнюю.
І закрычаў Абнэр да Ёава, і сказаў: «Ці аж безупынна будзе нішчыць меч твой? Ці ты ня ведаеш, што вынікі будуць горкімі? І калі ты скажаш народу, каб ён вярнуўся з [пагоні] за братамі сваімі?»
І ўпадзе Асірыя не ад мяча мужа, і ня меч чалавечы заб’е яе. І ўцячэ яна перад абліччам мяча, і юнакі ейныя стануцца нявольнікамі.
І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.
Я напаю крывёю стрэлы Мае, і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!”