I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.
БЫЦЦЁ 24:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: «Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае». I сказаў [Ляван]: «Кажы!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прапанавалі яму ежы. Але ён сказаў: ня буду есьці, пакуль не скажу справы сваёй. І сказалі: кажы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклаў перад ім хлеб. Той гаворыць: «Не буду есці, пакуль не выкажу слоў маіх». Той адказаў: «Гавары». |
I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.
Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.
Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».
Тыя ж, якія верных маюць за ўладароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але больш няхай служаць ім, таму што яны верныя і ўлюбёныя, удзельнікі дабрадзействаў [Божых]. Гэтага навучай і ўпрошвай.