АДКРЫЦЦЁ 6:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі Ён адчыніў чацьвёртую пячатку, я пачуў голас чацьвёртае жывёлы, які казаў: «Прыйдзі і глядзі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі Ён зьняў чацьвёртую пячатку, я чуў голас чацьвёртай жывой істоты, які казаў: ідзі і глядзі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі адкрыў Ён чацвёртую пячатку, пачуў я голас чацвёртай жывёліны, што казаў: «Прыйдзі і глядзі!» |
І першая жывёла падобная да ільва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвёртая жывёла падобная да арла, які ляціць.
І ўбачыў я, што Ягня адчыніў адну з пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывёлаў, якая казала быццам голасам грымотным: «Прыйдзі і глядзі».
І калі Ён адчыніў другую пячатку, я пачуў другую жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі».
І калі Ён адчыніў трэцюю пячатку, я пачуў трэцюю жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі». І я ўбачыў, і вось, конь чорны, і вершнік на ім, які меў шалі ў руцэ сваёй.