АЎДЗЕЯ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як абшуканы Эзаў! Як перагледжаны сховы ягоныя! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як абабрана ўсё ў Ісава і абшуканы ўсе патайнікі ягоныя! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як жа старанна абшуканы Эзаў, ператрэсены ўсе сховішчы яго. |
І дзеці іхнія будуць пасечаныя на вачах іхніх, дамы іхнія будуць абрабаваныя, а жонкі іхнія — зьняслаўленыя.
І дам табе скарбы, якія ў цемры, і багацьці схаваныя, каб ты ведаў, што Я — ГОСПАД, Які паклікаў цябе імем тваім, Бог Ізраіля.
Бо Я агалю Эзава, адкрыю сховы ягоныя, нічога ён схаваць ня зможа. Зьнішчана будзе насеньне ягонае, і браты ягоныя, і суседзі ягоныя, і ня будзе яго.
Меч на коней ягоных і на калясьніцы ягоныя, і на ўсю мешаніну [людзей], якая пасярод яго, і будуць яны, як жанчыны; меч на скарбы ягоныя, і будуць яны разрабаваныя.