Адтуль перайшоў ён на гару на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
ІСУСА 8:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Егошуа паслаў іх, і яны пайшлі на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем на захад ад Гаю. А Егошуа начаваў тую ноч сярод народу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такім чынам паслаў іх Ісус, і яны пайшлі ў засаду і заселі паміж Вэтылем і Гаем, з заходняга боку Гая; а Ісус тае ночы начаваў сярод народу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ешуа паслаў іх, і яны выправіліся на месца засады, і затрымаліся між Бэтэлем і Гаем у заходняй частцы за горадам Гай. А Ешуа правёў тую ноч сярод народа. |
Адтуль перайшоў ён на гару на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
Егошуа паслаў з Ерыхону людзей у Гай, які каля Бэт-Авэну на ўсход ад Бэтэлю, кажучы ім: «Ідзіце і выведайце зямлю». Яны пайшлі і агледзелі Гай,
Устаўшы рана раніцай, Егошуа агледзеў народ, і пайшоў ён і старшыні Ізраіля перад абліччам народу.
І [Егошуа] выбраў каля пяці тысячаў чалавек. і паставіў іх як засаду паміж Бэтэлем і Гаем, з заходняга боку гораду.
І захопіце яго, і спаліце яго. Так зрабіце паводле слова ГОСПАДА. Вось, я вам [гэта] загадаў».