ІСУСА 8:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Егошуа і ўвесь Ізраіль сталі адыходзіць, і ўцякалі дарогаю ў пустыню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус і ўвесь Ізраіль, нібыта разьбітыя ім, пабеглі да пустыні; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ешуа і ўвесь Ізраэль, нібыта ў страху, пачалі адыходзіць з таго месца, ўцякаючы дарогаю ў пустыню. |
Жэрабям [выпала] спадчына сынам Язэпа ад Ярдану насупраць Ерыхону да водаў Ерыхону з усходу; праз пустыню ішла [мяжа] ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.
Мяжа іхняя на поўначы пачыналася ад Ярдану, і ўзьнімалася на паўночны бок Ерыхону, і ішла праз горы на захад, і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн.
Калі ўбачыў гэта валадар Гая, раніцай хутка вырушыў, і пасьпяшаўся з усім войскам сваім, і накіраваўся ў бой супраць Ізраіля насупраць Арабы, ня ведаючы, што ў яго за плячыма хаваецца засада.
І сыны Бэн’яміна ўбачылі, што яны пераможаныя. А сыны Ізраіля далі ім прастору ўцякаць, бо давяралі засадзе, якая хавалася каля Гівы.
І пачалі яны ўцякаць перад сынамі Ізраіля дарогай у бок пустыні, але войска дагнала іх. І тыя, што выйшлі з гораду, забівалі іх пасярод сябе.