Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 7:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Устань! Чаму ляжыш ніцма на зямлі?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Гасподзь сказаў Ісусу: устань, навошта ты ўпаў на твар твой?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І сказаў Госпад Ешуа: «Устань! Чаму ляжыш тварам на зямлі?

Глядзіце раздзел



ІСУСА 7:10
7 Крыжаваныя спасылкі  

Золата, срэбра, медзі і жалезу няма лічбы. Устань і рабі; і ГОСПАД будзе з табою».


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Чаго ты клічаш да Мяне? Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай вырушаць [у дарогу].


І прамовіў ГОСПАД да Егошуа, кажучы: «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім:


Ізраіль саграшыў, яны парушылі запавет, які Я заключыў з імі, і ўзялі сабе тое, што было заклятае, укралі гэта, затаілі і схавалі паміж рэчаў сваіх.


Пачуюць Хананейцы і ўсе жыхары зямлі, і акружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што тады зробіш для імя Твайго вялікага?»


І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.


І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».