І паведамілі Давіду, і ён паслаў насустрач ім, бо яны былі вельмі асаромленыя. І сказаў валадар: «Застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць бароды вашыя, і тады вернецеся».
ІСУСА 6:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А горад і ўсё, што ў ім было, спалілі, апрача срэбра, золата, мядзянага посуду і жалеза, якія аддалі ў скарбніцу Дому ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Рааў блудніцу і дом бацькі яе і ўсіх, хто ў яе быў, Ісус пакінуў жывых, і яна жыве сярод Ізраіля да сёньня, бо яна схавала пасланцаў, якіх пасылаў Ісус на агледзіны Ерыхона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Рахаб распусніцу, і сям’ю бацькі яе пакінуў Ешуа жыць, і ўсё, што яна мела, не кранулі; і абжылася яна ў Ізраэлі па сённяшні дзень, таму што схавала выведчыкаў, якіх паслаў Ешуа для выведвання Ерыхона. |
І паведамілі Давіду, і ён паслаў насустрач ім, бо яны былі вельмі асаромленыя. І сказаў валадар: «Застаньцеся ў Ерыхоне, пакуль адрастуць бароды вашыя, і тады вернецеся».
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
Таксама гэтае начыньне пасьвяціў валадар Давід для ГОСПАДА разам са срэбрам і золатам, якое ён узяў у-ва ўсіх народаў, у Эдома, у Маава, у сыноў Амона, у Філістынцаў і Амалека.
А ўсю здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы і спалі агнём горад і ўсю здабычы дашчэнту для ГОСПАДА, Бога твайго, і будзе ён у руінах на вякі, і не адбудуецца болей.
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьявіў табе літасьць, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,
Але ў гарадах народаў гэтых, якія ГОСПАД, Бог твой дае табе ў спадчыну, не пакінеш нікога жывым,
І выбіў ён усякую душу, што там была, вострывам мяча, і аддаў закляцьцю, і не пакінуў анікога, а Хацор спаліў анём.
Усё, што залатое або срэбнае, і посуд мядзяны, і жалеза — гэта сьвятыня для ГОСПАДА, і зьмешчаны яны будуць у скарбніцах Ягоных».
А Рахаў распусьніцу, і сям’ю бацькі ейнага, і ўсё, што мела, пакінуў Егошуа пры жыцьці. І абжылася яна сярод Ізраіля па сёньняшні дзень, бо яна схавала выведчыкаў, якіх паслаў Егошуа для выведваньня Ерыхону.
І дзесяць рагоў, якія ты бачыў на зьверы, яны зьненавідзяць распусьніцу, і спустошаць яе, і аголяць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе ў агні;
Дзеля гэтага ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць, і плач, і голад; і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.