I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
ІСУСА 4:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова калена Манасы перайшлі ўзброеныя наперадзе сыноў Ізраіля, як ім загадаў Майсей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сыны Рувіма і Гада і палавіна племя Манасіінага перайшлі ўзброеныя паперадзе сыноў Ізраілевых, як ім казаў Майсей. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама сыны Рубэна і Гада і палова пакалення Манасы ішлі, узброеныя, наперадзе сыноў Ізраэля, як ім загадаў Майсей; |
I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
Сыноў Гада паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,
а самі, узброеныя, пойдзем хутка перад абліччам сыноў Ізраіля, пакуль не ўвядзём іх у месцы, дзе яны будуць жыць. Дзеці нашыя будуць жыць у гарадах мураваных дзеля [небясьпекі] ад жыхароў зямлі гэтай.
І я загадаў вам у гэты час, кажучы: “ГОСПАД, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую на ўласнасьць; а вы ўсе, здатныя да бою, пойдзеце ўзброеныя перад абліччам братоў вашых, сыноў Ізраіля.
І ён убачыць пяршыны свае, бо там памешчана частка правадыра, і ён выходзіў на чале народу, і рабіў праведнае перад ГОСПАДАМ, і [чыніў] прысуды Ягоныя адносна Ізраіля».
Жонкі вашыя, і дзеці вашыя, і жывёла вашая будуць у зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам, а вы пяройдзеце са зброяй перад братамі вашымі, усе мужныя ваяры, і будзеце дапамагаць ім,
Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу.
Каля сарака тысячаў ваяроў узброеных перайшло перад абліччам ГОСПАДА на раўніны Ерыхонскія, каб ваяваць.