і сказаў ім: «Вы споўнілі ўсё, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, і слухалі голас мой у-ва ўсім, што я загадаў вам.
ІСУСА 22:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы не пакінулі братоў вашых усе гэтыя дні доўгія аж да сёньняшняга дня, і захавалі выкананьне прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вы не пакідалі братоў сваіх многія дні да сёньня і выканалі, што мелі выканаць па загадзе Госпада Бога вашага; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і не пакінулі вы братоў сваіх увесь гэты доўгі час аж да сённяшняга дня, пільнуючы ўладу Госпада, Бога вашага. |
і сказаў ім: «Вы споўнілі ўсё, што вам загадаў Майсей, слуга ГОСПАДА, і слухалі голас мой у-ва ўсім, што я загадаў вам.
І цяпер даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым, як абяцаў ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю ўласнасьці вашай, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.