Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 22:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 І цяпер даў ГОСПАД, Бог ваш, супакой братам вашым, як абяцаў ім. Цяпер вяртайцеся і ідзіце ў намёты вашыя і ў зямлю ўласнасьці вашай, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 сёньня Гасподзь Бог ваш супакоіў братоў вашых, як казаў ім; дык жа вярнецеся і ідзеце ў намёты вашыя, у зямлю вашага валоданьня, якую даў вам Майсей, раб Гасподні, за Ярданам;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Бо, такім чынам, даў Госпад, Бог ваш, супакой братам вашым і цішыню, як паабяцаў ім; цяпер вяртайцеся і ідзіце ў палаткі вашыя і ў зямлю ўладання вашага, якую даў вам Майсей, паслугач Госпадаў, за Ярданам;

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 22:4
16 Крыжаваныя спасылкі  

«Ці ГОСПАД, Бог ваш, ня з вамі? І Ён даў супакой навокал, бо Ён аддаў у рукі мае жыхароў зямлі гэтай, і здабытая зямля гэтая перад абліччам ГОСПАДА і перад абліччам народу Ягонага.


І сказаў [Госпад]: «Аблічча Маё пойдзе [перад табою], і Я супакою цябе».


Ня вернемся мы ў дамы нашыя, пакуль не авалодаюць сыны Ізраіля спадчынай сваёй.


бо вы яшчэ не прыйшлі ў месца супачынку і да ўласнасьці, якую дае вам ГОСПАД, Бог ваш.


І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць [сынам] Рубэна і Гада і палове калена Манасы.


аж пакуль ГОСПАД дасьць супачынак братам вашым, як даў вам, і яны возьмуць на ўласнасьць зямлю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам на тым баку Ярдану; і кожны вернецца да ўласнасьці сваёй, якую я даў вам”.


Бо калі б Егошуа даў тым супачынак, не было б сказана пасьля таго пра іншы дзень.


аж пакуль дасьць ГОСПАД супакой братам вашым, як і вам даў, каб яны таксама валодалі зямлёй, якую ГОСПАД, Бог ваш, мае даць ім. А потым вернецеся ў зямлю пражываньня вашага, якую даў вам Майсей, слуга ГОСПАДА, за Ярданам на ўсход сонца, і будзеце жыць у ёй”».


Майсей, слуга ГОСПАДА, і сыны Ізраіля забілі іх. І аддаў зямлю іхнюю Майсей на пасяленьне [сынам] Рубэна і Гада, і палове калена Манасы.


І Майсей даў пакаленьню сыноў Рубэна частку паводле сем'яў іхніх.


А [сыны] Рубэна і Гада, і [палова Манасы] атрымалі спадчыну сваю ад Майсея на ўсхо­дзе за Ярданам, як даў ім Майсей, слуга ГОСПАДА,


Вы не пакінулі братоў вашых усе гэтыя дні доўгія аж да сёньняшняга дня, і захавалі выкананьне прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы