I сказаў [Язэп]: «Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе нявольнікам маім, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго».
ІСУСА 22:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Далёкія мы, каб бунтавацца супраць ГОСПАДА і адварочвацца, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, [іншы, чым] ахвярнік ГОСПАДА, Бога нашага, які перад Сялібай Ягонай». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай ня будзе такога, каб нам паўстаць супроць Госпада і адступіцца сёньня ад Госпада, і спарудзіць ахвярнік дзеля цэласпаленьня і дзеля прынашэньня хлебнага і дзеля ахвяраў, акрамя ахвярніка Госпада Бога нашага, які перад скініяй Ягонай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Далёкія мы ад гэтага злачынства, каб бунтаваць супраць Госпада і не ісці па Яго слядах, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленняў, і ахвяраў, і ахвяраў крывавых, акрамя ахвярніка Госпада, Бога нашага, што ёсць перад скініяй Яго”». |
I сказаў [Язэп]: «Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе нявольнікам маім, а вы ўзыходзьце ў супакоі да бацькі свайго».
А яны сказалі: «Навошта пан мой кажа такія словы? Далёкія слугі твае, каб учыніць гэткія рэчы.
І Набот сказаў Ахаву: «Барані мяне ГОСПАД, каб я аддаў спадчыну бацькоў маіх табе».
А можа скажаце мне: "На ГОСПАДА, Бога нашага, спадзяемся"? Дык ці ж Ён ня Той, Якога ўзгоркі і ахвярнікі панішчыў Эзэкія і сказаў Юдзе і Ерусаліму: "Толькі перад ахвярнікам у Ерусаліме будзеце пакланяцца ГОСПАДУ"?”
Ці ня ён, Эзэкія, прыбраў узгоркі Ягоныя і ахвярнікі Ягоныя і сказаў Юдзе і Ерусаліму, кажучы: “Перад адным ахвярнікам будзеце пакланяцца і на ім будзеце кадзіць”?
І будзе месца, якое выбраў ГОСПАД, Бог ваш, каб у ім жыло імя Ягонае. Туды прыносьце ўсё, што я загадваю вам: цэласпаленьні вашыя, ахвяры крывавыя вашыя, дзесяціны вашыя, дары рук вашых і ўсе шлюбаваньні вашыя, якія вы абяцалі для ГОСПАДА.
І калі зрабілі мы ахвярнік, каб адступіць ад ГОСПАДА і складаць на ім цэласпаленьні і ахвяры хлебныя, і ахвяры мірныя, няхай Сам ГОСПАД разьбярэцца.
І сказалі мы: “Паставім сабе ахвярнік не для цэласпаленьняў і не для ахвяраў крывавых,
Калі яны так заўтра скажуць нам і нашчадкам нашым, мы скажам: “Вось падабенства ахвярніка ГОСПАДА, які зрабілі бацькі нашыя не для цэласпаленьняў, не для ахвяраў крывавых, але каб гэта было сьведчаньнем між намі і вамі”.
І пачуў сьвятар Пінхас, і князі грамады, і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія з ім, гэтыя словы, што прамовілі сыны Рубэна, сыны Гада і сыны Манасы, і былі яны добрымі ў вачах іхніх.
І адказаў народ, і сказаў: «Ня будзе так, каб мы пакінулі ГОСПАДА, каб служыць чужым багам.
І я не хачу грашыць перад ГОСПАДАМ, і ня кіну маліцца за вас, і буду вучыць вас шляху добраму і простаму.