Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану,
ІСУСА 18:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Паўднёвы бок [пачынаўся] ад скраю Кірыят-Ярыму, і мяжа ішла на захад, і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А паўднёвым бокам ад Кірыят-Ярыма ідзе мяжа да мора і даходзіць да крыніцы водаў Нэфтааха; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А на паўднёвым баку з боку Карыят-Ярыма мяжа ідзе ў Гасім і даходзіць аж да крыніцы водаў Нэфтоа, |
Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану,
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
І паварочвала мяжа на захад, і [зыходзіла] на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, гэта Кірыят-Ярым, горад сыноў Юды. Гэта бок заходні.
І сыны Ізраіля вырушылі, і ў трэці дзень прыйшлі ў гарады іхнія, а гарады іхнія Гібэон, Кефіра, Бэерот і Кірыят-Ярым.