ІСУСА 16:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта і атрымалі ў надзел сыны Язэпа: Манасія і Яфрэм. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такую спадчыну мелі сыны Язэпа: Манаса і Эфраім. |
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэта мяжа, у якой вы ўспадкаеміце зямлю для дванаццаці каленаў Ізраіля. Язэп [будзе мець] дзьве часткі.
бо ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленьні: Манасы і Эфраіма, а лявітам ня дадзена на ўласнасьць зямлі, а толькі гарады на жыцьцё і пашы пры гарадах для статкаў іхніх і маёмасьці іхняй.
Мяжа сыноў Эфраіма паводле сем'яў іхніх была такая: мяжой спадчыны іхняй на ўсходзе быў Атарот-Адар аж да верхняга Бэт-Харону.
І прамовілі сыны Язэпа да Егошуа, кажучы: «Чаму ты даў мне адно толькі жэрабя і адну толькі частку, хоць я маю такое мноства людзей, бо так дабраславіў мяне ГОСПАД?»
Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў межах сваіх на поўдні, а дом Язэпа застанецца ў межах сваіх на поўначы.