ІСУСА 11:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся ўсе гэтыя валадары, і разлажыліся табарам у адным месцы каля водаў Мэрому, каб ваяваць супраць Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся ўсе цары гэтыя, і прыйшлі і разьмясьціліся табарам разам каля водаў Мэромскіх, каб зацяцца зь Ізраілем. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сабраліся ўсе гэтыя цары, і сталі адным лагерам ля водаў Мэромы, каб ваяваць супраць Ізраэля. |
«Рабіце ліхоту, народы, і будзеце напалоханыя, і прыхіліце вуха, усе землі далёкія! Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя. Падперажыцеся, і будзеце напалоханыя!
Выйшлі яны ўсе з дружынамі сваімі, народ шматлікі, быццам пясок на беразе мора, і коньнікі, і калясьніцы ў вялікай лічбе.
І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэты самы час Я пакладу іх забітымі перад абліччам Ізраіля. Коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.