ІСУСА 10:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў той самы дзень захапіў яго, і выбіў вострывам мяча ўсякую душу, што была ў ім, і аддаў закляцьцю, як зрабіў у Ляхішы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўзялі яго таго ж самага дня і пабілі яго мечам, і ўсё, што дыхала, што было ў ім у той дзень, пракляў ён, як зрабіў з Лахісам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у той жа дзень апанаваў яго і забіў вастрыём меча ўсё жывое, адпаведна ўсяму, што зрабіў у Лахісе. |
Але і тады, калі яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, Я не адкіну іх зусім і ня буду брыдзіцца імі так, каб цалкам іх зьнішчыць і зламаць запавет Мой з імі, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні.
І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Ляхішу ў Эглён, і стаў табарам каля яго, і ваяваў з ім.
І здабыў яго, і выбіў мячом яго, і валадара ягонага, і ўсе гарады ягоныя, і ўсякую душу, што там жыла. Не пакінуў анікога там, і зрабіў так, як зрабіў у Эглёне, і аддаў закляцьцю ўсякую душу, што ў ім.