I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
ІСУСА 10:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пасланцоў да Гагама, валадара Хеўрону, і да Пірама, валадара Ярмуту, і да Яфія, валадара Ляхішу, і да Дэбіра, валадара Эглёну, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму Аданісэдэк, цар Ерусалімскі, паслаў да Гагама, цара Хэўронскага і да Фірама, цара Ярмуцкага, і да Яфія, цара Дахіскага, і да Дэвіра, цара Эглонскага, каб сказаць: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык Адоні-Сэдэк, цар Ерузаліма, паслаў пасланцоў да Агама, цара Геброна, і да Парама, цара Ярмута, таксама да Яфія, цара Лахіса, і да Дабіра, цара Эглона, запрашаючы: |
I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
І быў лік дзён, калі Давід валадарыў над домам Юды ў Хеўроне, сем гадоў і шэсьць месяцаў.
І паслаў Эзэкія, валадар Юды, да валадара Асірыі ў Ляхіш, кажучы: «Саграшыў я. Адыйдзі ад мяне. Што накладзеш на мяне, панясу». І валадар Асірыі наклаў на Эзэкію, валадара Юды, [даніну] ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата.
І паслаў валадар Асірыі з Ляхіша начальніка войска і галоўнага эўнуха, і Рабсака да валадара Эзэкіі ў Ерусалім з вялікім войскам. І яны пайшлі, і прыйшлі ў Ерусалім, і пайшлі, і прыйшлі, і сталі каля каналу верхняе сажалкі, якая на дарозе Поля Валюшніка.
А войска валадара Бабілонскага ваявала супраць Ерусаліму і супраць усіх пазасталых гарадоў Юды, супраць Ляхішу і Азэкі, бо толькі гэтыя гарады ўмацаваныя трымаліся спаміж усіх гарадоў Юды.
Запражы дрыгантаў у калясьніцу, жыхарка Ляхішу. Ты — пачатак грэху для дачкі Сыёну, бо ў цябе знойдзены правіны Ізраіля.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
Адоніцэдэк, валадар Ерусаліму, пачуў, што Егошуа заняў Гай і аблажыў яго закляцьцем, і што зрабіў ён з Гаем і валадаром ягоным так, як зрабіў з Ерыхонам і валадаром ягоным, і што заключылі жыхары Гібэону мір з Ізраілем, і жылі пасярод іх,
І зрабілі так, і прывялі да яго пяць валадароў з пячоры: валадара Ерусаліму, валадара Хеўрону, валадара Ярмуту, валадара Ляхішу і валадара Эглёну.
І перайшоў Егошуа, і ўвесь Ізраіль з ім, з Ляхішу ў Эглён, і стаў табарам каля яго, і ваяваў з ім.
І яны зыйшліся, і злучыліся разам пяць валадароў Амарэйскіх: валадар Ерусаліму, валадар Хеўрону, валадар Ярмуту, валадар Ляхішу, валадар Эглёну, з войскамі сваімі. І разлажыліся яны табарам каля Гібэону, і ваявалі супраць яго.
Хеўрон раней называўся Кірыят-Арба, бо [Арба] быў найвялікшым чалавекам сярод [сыноў] Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.
Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.
Цэля, Элеф, Евус, іначай Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў і вёскі іхнія. Гэта спадчына сыноў Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх.