Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.
ІСАІ 5:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо дзесяць моргаў вінаградніку дадуць адзін бат, а насеньне з гомару дасьць эфу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дзесяць дзялянак у вінаградніку дадуць адзін бат, і хомэр пасеянага зерня ўродзіць заледзьве эфу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо дзесяць батаў вінаградніку дадуць адзін бат, а трыццаць мер зерня дадуць тры меры. |
Яблыкі іхнія і сьцябліны іхнія выходзілі з яго; ён увесь суцэльна каваны са шчырага золата.
з прычыны зямлі народу Майго, на якую зыходзяць церні і асот, з прычыны ўсіх дамоў радасьці, з прычыны гораду вясёлага.
І станецца ў той дзень, што ўсякае месца, дзе была тысяча вінаградных лозаў, вартых тысячы [сыкляў] срэбра, стане цернем і асотам.
І забраныя радасьць і пацеха з вінаградніку і з зямлі Мааў, і Я скончу віно ў тоўчнях, [ніхто] яго не выціскае з радаснай песьняй, і радасная песьня [ўжо] ня радасная песьня.
Згніла зерне пад скібамі сваімі, спусьцелі каморы, разбураныя пуні, бо высахла збожжа.
Калі Я зьнішчу вашую падпору хлебную, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці, і не насыціцеся!
Калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ [частку] поля ўласнасьці сваёй, ацэнка твая павінна быць паводле зерня на засеў: за засеў гомару ячменя — пяцьдзясят сыкляў срэбра.
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; апранаецеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука”.
Было, што калі хто прыходзіў да капы ў дваццаць [мераў], было там дзесяць; і калі хто прыходзіў да тоўчні, каб выціснуць пяцьдзясят [мераў] з тоўчні, было там дваццаць.
Вінаграднікі пасадзіш, будзеш даглядаць, а віна піць ня будзеш, і нічога з іх не зьбярэш, бо будуць паедзены чарвякамі.