Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.
ІСАІ 34:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пазьнікае ўсё войска нябеснае, і скруціцца неба як [скрутак] кніжны, і ўсе зоркі іхнія пападаюць, як падае лістота з лазы вінаграднай, і як падаюць [плады] з дрэва фігавага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сатлее ўсё нябеснае воінства: і нябёсы згорнуцца, як сувой кніжны; і ўсё воінства іхняе ўпадзе, як ападае лісьце зь вінаграднай лазы, і як завялае лісьце - са смакоўніцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І змарнее ўсё войска нябеснае, і згорнуцца нябёсы, як кніга, і ўсё войска іх спадзе, як спадае ліст з вінаграднай лазы ды сухая лістота з фігавага дрэва. |
Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.
Дзеля гэтага Я ўзварухну неба, і зямля захістаецца на месцы сваім ад абурэньня ГОСПАДА Магуцьцяў, у дзень, калі запалае гнеў Ягоны.
Як ты зваліўся з неба, дзяньніца, сын зараніцы? Разьбіўся аб зямлю той, які перамагаў народы.
Узьніміце да неба вочы свае і гляньце на зямлю ўнізе, бо неба, як дым счэзьне, і зямля як адзеньне распадзецца, і жыхары ейныя як камары пагінуць, а збаўленьне Маё будзе вечным, і праведнасьць Мая ня спыніцца.
Перад абліччам Ягоным трасецца зямля, дрыжыць неба, сонца і месяц цямнеюць, і зоркі губляюць бляск свой.
А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
А [словы] “яшчэ раз” паказваюць на зьмену таго, што хістаецца, як створанага, каб засталося тое, што не хістаецца.
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
І ўбачыў я, калі Ён адчыніў шостую пячатку, і вось, стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як мех валасяны, і месяц стаўся, як кроў,
І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.