пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,
ЁІЛЯ 3:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сонца і месяц зацемрацца, і зоркі страцяць бляск свой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сонца і месяц памеркнуць, і зоркі страцяць бляск свой. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сонца і месяц пацямнелі, і зоркі страцілі бляск свой. |
пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,
Бо зоркі нябесныя і сузор’і іхнія ня будуць сьвяціць сьвятлом сваім, сонца зацемрыцца пры ўзыходзе сваім і месяц ня будзе зьзяць сьвятлом сваім.
Калі будзеш чэзнуць, Я закрыю неба і зацямню зоркі, сонца закрыю хмарамі, а месяц ня дасьць бляску свайго.
Перад абліччам Ягоным трасецца зямля, дрыжыць неба, сонца і месяц цямнеюць, і зоркі губляюць бляск свой.
Сонца пераменіцца ў цемру, а месяц — у кроў, перад тым, калі прыйдзе дзень ГОСПАДА, вялікі і страшны.
А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
Але ў тыя дні, пасьля прыгнёту таго, зацьмее сонца, і месяц ня дасьць сьвятла свайго,
І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.