А Абсалом уцёк». А юнак, які вартаваў, узьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, мноства [людзей], якія зыходзяць па схілу гары.
4 ЦАРСТВАЎ 9:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрээлі, убачыў дружыну Егу, як ён ішоў, і сказаў: «Бачу дружыну». Ярам сказаў: «Вазьмі коньніка і пашлі насустрач ім, і няхай ён скажа: “Ці з мірам [едзеце]?”» Біблія (пераклад В. Сёмухі) На вежы ў Ізрэелі стаяў дазорца, і ўбачыў ён полчышча Іуевае, калі яно ішло, і сказаў: полчышча бачу я. І сказаў Ёрам: вазьмі вершніка, і пашлі насустрач ім, і няхай скажа: ці зь мірам? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, вартаўнік, які стаяў на вежы ў Езрагэлі, убачыў дружыну Егу, калі ён ішоў, і закрычаў: «Бачу людзей». І Ярам сказаў: «Вазьмі конніка, і пашлі насустрач ім, і хай ён спытае, падышоўшы: “Ці ўсё добра?”» |
А Абсалом уцёк». А юнак, які вартаваў, узьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, мноства [людзей], якія зыходзяць па схілу гары.
А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін.
І ён сказаў: «Ты ведаеш, што валадараньне было [прызначана] мне, і ўвесь Ізраіль зьвяртаў аблічча сваё на мяне, каб я валадарыў, але валадарства адыйшло ад мяне, і яно ў брата майго, бо ГОСПАДАМ яно [дадзена] яму.
І ўзялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх у табар Сірыйскі, кажучы: «Ідзіце і паглядзіце!»
А Егу выйшаў да слугаў гаспадара свайго, і яны сказалі яму: «Ці з мірам? Навошта прыходзіў да цябе гэты шаленец?» І ён сказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і прамову ягоную».
І сеў Егу на калясьніцу, і паехаў у Езрээль, бо Ярам ляжаў там, а Ахазія, валадар Юды, зыйшоў адведаць Ярама.
І паехаў коньнік насустрач яму, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам [едзеш]?”» Сказаў яму Егу: «Што табе да гэтага? Едзь за мною». І вартаўнік паведаміў, кажучы: «Прыйшоў да іх пасланец, але не вяртаецца».
І [Ярам] паслаў другога коньніка. І той пад’ехаў да іх, і сказаў: «Гэта кажа валадар: “Ці з мірам?”» А Егу сказаў яму: «Што табе да гэтага? Едзь за мною».
Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
На мурах тваіх, Ерусалім, Я паставіў вартаўнікоў, увесь дзень і ўсю ноч яны ніколі ня будуць маўчаць. Вы, якія нагадваеце пра ГОСПАДА, ня мейце супакою,
І зрабіў Самуэль так, як ГОСПАД прамовіў. І прыйшоў ён у Бэтлеем. І напалохаліся старшыні гораду, сустрэўшы яго, і спыталіся: «Ці мірны прыход твой?»
Давід, скінуўшы з сябе ношу і аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І прыбег, і прывітаў братоў сваіх.