Але дапамог [Давіду] Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
4 ЦАРСТВАЎ 8:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ГОСПАД не хацеў зьнішчыць Юды дзеля Давіда, слугі Свайго, бо Ён казаў яму, што дасьць сьветач яму і сынам ягоным у-ва ўсе дні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аднак не хацеў Гасподзь загубіць Юду, дзеля Давіда, раба Свайго, бо Ён абяцаў даць яму сьвяцільню ў дзецях ягоных на ўсе часы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Госпад не хацеў знішчыць Юдэі дзеля паслугача Свайго, Давіда, як Ён абяцаў яму, даць светач яму і сынам яго на ўсе часы. |
Але дапамог [Давіду] Абішай, сын Цэруі. І ўдарыў ён Філістынца, і забіў яго. І людзі Давіда запрысяглі яго, кажучы: «Ужо больш ня пойдзеш з намі ваяваць, каб не патух сьветач Ізраіля».
Але міласэрнасьці Маёй не спыню адносна яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім.
І будзе трывалым дом твой, і валадарства тваё будзе перад абліччам вечна, і пасад твой будзе трываць на вякі”».
У дні твае, аднак, не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго, але з рукі сына твайго забяру яго.
І ўсё валадарства не забяру, але адно пакаленьне дам сыну твайму дзеля Давіда, слугі Майго, і дзеля Ерусаліму, які Я выбраў».
А сыну ягонаму Я дам адно калена, каб [заставаўся] сьветач Давіда, слугі Майго, перад абліччам Маім у-ва ўсе дні ў горадзе Ерусаліме, які Я выбраў Сабе, каб было там імя Маё.
Але Егашэва, дачка валадара Егарама, сястра Ахазіі, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадара разам з карміцелькай ягонай, і схавала яго перад Аталіяй у пакоі спальным, і ня быў ён забіты.
Але не хацеў ГОСПАД выгубіць дом Давіда дзеля запавету, які Ён заключаў з Давідам, і дзеля таго, што Ён абяцаў даць сьветач яму і сынам ягоным на ўсе дні.
Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.
Не зраблю паводле ярасьці гневу Майго і не вярнуся, каб зьнішчыць Эфраіма. Бо Я — Бог, а не чалавек. Я — Сьвяты пасярод цябе. І Я не ўвайду ў горад.