І ўсталі рана раніцаю, і ўзыходзіла сонца над вадою, і ўбачылі Мааўляне здалёк ваду чырвоную, як кроў.
4 ЦАРСТВАЎ 3:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яны: «Гэта кроў! Рэжучыся, рэжуцца валадары, і пазабівалі адзін аднаго. І цяпер [хадзем] па здабычу, Мааўляне!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яны: гэта кроў; схапіліся цары паміж сабою і зьнішчылі адзін аднаго; цяпер на здабычу, Мааў! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і закрычалі яны: «Гэта кроў сечы! Цары змагаліся паміж сабой і пазабівалі адзін аднаго. Цяпер хадзем па здабычу, маабцы!» |
І ўсталі рана раніцаю, і ўзыходзіла сонца над вадою, і ўбачылі Мааўляне здалёк ваду чырвоную, як кроў.
І падыйшлі яны да табару Ізраіля, і ўсталі Ізраільцяне, і пабілі Мааўлянаў, і тыя ўцякалі перад абліччам іхнім, а яны ішлі сярод іх і забівалі Мааўлянаў.
Бо ў табары Сірыйскім даў Госпад чуць голас калясьніцаў, коней і войска вялікага, і сказалі яны адзін аднаму: «Вось, валадар Ізраіля наняў супраць нас валадароў Хетаў і валадароў Эгіпецкіх, каб ішлі супраць нас».
І прыйшоў Язафат і народ ягоны, каб зрабаваць здабычу іхнюю, і знайшлі ў іх мноства маёмасьці, і мёртвых, і начыньняў каштоўных, і набралі сабе [столькі], што не маглі несьці. І тры дні яны рабавалі здабычу, бо яе было шмат.
Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.
І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў».
“Дык жа зьбіраюць здабычу і разьдзяляюць па паланянцы ці па дзьве кожнаму ваяру, а шаты каляровыя — для Сісэры, шаты каляровыя, гафтаваныя, а на шыю той, [якая дзеліць] здабычу — каляровыя хусткі”.