І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну даніну — сто талентаў срэбра і талент золата.
4 ЦАРСТВАЎ 23:35 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Егаякім даваў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб даваць срэбра паводле [слова] з вуснаў фараона, і ад кожнага чалавека ў зямлі [Юды] паводле вызначанага падатку ён вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І срэбра і золата даваў Ёакім фараону; ён зрабіў ацэну зямлі, каб даваць срэбра па загадзе фараона; ад кожнага народу зямлі, паводле ацэны сваёй, ён спаганяў срэбра і золата, каб аддаваць фараону Нэхаа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёакім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб яны дастаўлялі срэбра па загадзе фараона; і ад кожнага з народа краіны паводле вызначанай колькасці вымагаў як срэбра, так і золата, каб даваць фараону Нэкао. |
І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну даніну — сто талентаў срэбра і талент золата.
Як сядзіць самотна сталіца, [некалі] шматлюдная! Сталася як удава тая, якая [была] вялікай сярод народаў. Княгіня сярод краінаў сталася нявольніцай!