4 ЦАРСТВАЎ 23:35 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)35 І срэбра і золата даваў Ёакім фараону; ён зрабіў ацэну зямлі, каб даваць срэбра па загадзе фараона; ад кожнага народу зямлі, паводле ацэны сваёй, ён спаганяў срэбра і золата, каб аддаваць фараону Нэхаа. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)35 І Егаякім даваў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб даваць срэбра паводле [слова] з вуснаў фараона, і ад кожнага чалавека ў зямлі [Юды] паводле вызначанага падатку ён вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)35 А Ёакім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб яны дастаўлялі срэбра па загадзе фараона; і ад кожнага з народа краіны паводле вызначанай колькасці вымагаў як срэбра, так і золата, каб даваць фараону Нэкао. Глядзіце раздзел |