I назваў фараон імя Язэпава Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I ўзьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.
4 ЦАРСТВАЎ 23:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў фараон Нэхо валадаром Эліякіма, сына Ёсіі, замест Ёсіі, бацькі ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім. А Егаахаза ўзяў і завёў у Эгіпет, і ён там памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў царом фараон Нэхаа Эліякіма, сына Ёсіінага, замест Ёсіі, бацькі ягонага, і памяняў імя ягонае на Ёакіма; а Ёхаза ўзяў і вывез у Егіпет, дзе ён і памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і паставіў фараон Нэкао царом Эліякіма, сына Осіі, замест бацькі яго, Осіі, і змяніў імя яго на Ёакіма. А Ёахаза ўзяў і завёў у Егіпет, і там ён памёр. |
I назваў фараон імя Язэпава Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I ўзьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.
У дні ягоныя фараон Нэхо, валадар Эгіпту, пайшоў на валадара Асірыі на раку Эўфрат. І выйшаў насустрач яму валадар Ёсія, і, калі ўбачыў яго, быў забіты ім у Мэгіддо.
І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэкію.
Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.
і ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да канца адзінаццатага году Сэдэкіі, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да няволі Ерусаліму ў пятым месяцы.
Слова, якое было Ярэміі ад ГОСПАДА ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, кажучы:
І даў ім начальнік эўнухаў імёны, Даніілу даў [імя] Бэльтэшацар, Ананію — Шадрах, Мішаэлю — Мэшах, а Азарыі — Авэд-Нэго.
І праходзіла мяжа да схілу насупраць Арабы з паўночнага боку, і зыходзіла да Арабы.