дзеля гэтага, вось, Я навяду на дом Ерабаама ліха, і выб’ю з [роду] Ерабаама ўсіх, хто мочыцца на сьцяну, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілі, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж да канца.
4 ЦАРСТВАЎ 21:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я працягну над Ерусалімам [меральны] шнур Самарыі і грунтвагу дому Ахава, і вытру Ерусалім, як выціраецца міска, вытру і перавярну дагары дном. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і працягну на Ерусалім мерны шнур Самарыі і вагу дома Ахававага, і вытру Ерусалім так, як выціраюць шалю, вытруць і перакуляць яе; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І працягну Я над Ерузалімам вяроўку Самарыі і цяжар дому Ахаба, і вытру Ерузалім, як выціраецца міска, выціраецца і пераварочваецца дагары нагамі. |
дзеля гэтага, вось, Я навяду на дом Ерабаама ліха, і выб’ю з [роду] Ерабаама ўсіх, хто мочыцца на сьцяну, ад нявольніка да вольнага ў Ізраілі, і вымяту рэшткі дому Ерабаама, як вымятаецца сьмецьце, аж да канца.
І забіў Егу ўсіх, хто застаўся з дому Ахава ў Езрээлі, усіх магнатаў ягоных, дарадцаў ягоных і сьвятароў ягоных, і не засталося з іх аніводнага.
У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мідзянаў.
І Я адкіну рэшту спадчыны Маёй, і аддам іх у рукі ворагаў іхніх, і стануцца яны рабункам і здабычай усіх ворагаў іхніх.
І сказаў ГОСПАД: «Нават Юду Я адкіну ад аблічча Майго, як Я адкінуў Ізраіля. І адкіну горад гэты, які Я выбраў, Ерусалім, і Дом [Божы], пра які Я сказаў: “Там будзе імя Маё!”»
І загіне ўвесь дом Ахава, і Я вынішчу ў Ахава тых, якія мочацца на сьцяну, і нявольніка, і вольнага ў Ізраілі.
Бо хоць бы народ твой, Ізраіль, быў як пясок марскі, толькі рэшта навернецца. Загуба прызначана, каб зьдзейсьнілася праведнасьць.
І Я зраблю яго паселішчам вожыкаў і возерам водным, і вымяту яго мятлою зьнішчэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І Я пастаўлю суд як мерку і праведнасьць як грунтвагу, і град зьнішчыць прыстанішча хлусьні, і схоў ейны воды затопяць.
Пэлікан і вожык абжывуцца ў ёй, пугач і крумкач будуць жыць у ёй, і будзе расьцягнута над ёю мерная вяроўка спусташэньня і камень [грунтвагі] зьнішчэньня.
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Пастанавіў ГОСПАД зруйнаваць муры дачкі Сыёну, працягнуў шнур, не ўхіліў рукі Сваёй ад нішчэньня, і апрануў у жалобу вежы і муры, яны разам змарнелі.
Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Я зьвярнуся да Ерусаліму з літасьцю. Дом Мой будзе адбудаваны ў ім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і меральны шнур будзе расьцягнуты над Ерусалімам”.