І той пайшоў. І знайшоў яго леў на шляху, і забіў яго, і парэшткі ягоныя ляжалі, кінутыя пры дарозе, і асёл стаяў каля іх, і леў стаяў каля парэшткаў.
4 ЦАРСТВАЎ 17:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся ГОСПАДА. І ГОСПАД спаслаў на іх ільвоў, і яны забівалі іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І як на пачатку жыхарства свайго там яны не шанавалі Госпада, дык Гасподзь пасылаў на іх ільвоў, якія аддавалі іх сьмерці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі яны там спачатку абжыліся, яны не баяліся Госпада. І Госпад напусціў на іх ільвоў, якія забівалі іх. |
І той пайшоў. І знайшоў яго леў на шляху, і забіў яго, і парэшткі ягоныя ляжалі, кінутыя пры дарозе, і асёл стаяў каля іх, і леў стаяў каля парэшткаў.
І ён сказаў яму: «За тое, што ты не паслухаў голас ГОСПАДА, вось, ты адыйдзешся ад мяне, і нападзе на цябе леў!» І калі той адыйшоў ад яго, знайшоў яго леў і забіў яго.
І сказалі валадару Асірыі, кажучы: «Народы, якія ты перасяліў і пасяліў у гарадах Самарыі, ня ведаюць прысудаў Бога зямлі той, і Ён спслаў на іх ільвоў, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня ведаюць прысудаў Бога зямлі той».
І пайшоў адзін са сьвятароў, якога забралі ў няволю з Самарыі, і абжыўся ў Бэтэлі, і вучыў іх, як яны маюць баяцца ГОСПАДА.
І таксама яны баяліся ГОСПАДА, і спаміж сябе яны паставілі сьвятароў узгоркаў, і складалі ахвяры ў сьвятынях на ўзгорках.
Аж да сёньняшняга дня яны робяць паводле старых звычаях, і не баяцца ГОСПАДА, не выконваюць пастановаў Ягоных і прысудаў Ягоных, Закону і прыказаньняў, якія загадаў ГОСПАД сынам Якуба, якому даў імя Ізраіль.
І сталася, што гэтыя народы баяліся ГОСПАДА і служылі багам сваім. І таксама сыны іхнія, і сыны сыноў іхніх робяць так, як рабілі бацькі іхнія, аж да сёньняшняга дня.
Ён павярнуўся да іх, і паглядзеў на іх, і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх.
Бо воды Дымону поўныя крыві, бо Я пакладу на Дымон яшчэ [ліха] — ільва на ўцекачоў з Мааву і на рэшту зямлі.
Хто ня будзе баяцца Цябе, Валадару народаў? Бо Табе належыць [гэта], бо паміж усіх мудрацоў народаў і паміж усіх валадарстваў іхніх няма такога як Ты!
І Я наведаю вас чатырма спосабамі, кажа ГОСПАД, мячом, каб забіваў, сабакамі, каб валачылі, птушкамі нябеснымі і зьвярамі зямнымі, каб жэрлі і нішчылі.
Дзеля гэтага зьнішчыць іх леў з лесу і воўк стэповы выгубіць іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іхніх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо шматлікія грахі іхнія, пашырыліся адступніцтвы іхнія.
Калі Я прывяду дзікіх зьвяроў на зямлю гэтую і зраблю яе бясплоднай, і станецца яна пусткаю, каб ніхто акрамя дзікіх зьвяроў не праходзіў там,
Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Нават калі Я прывяду на Ерусалім гэтыя чатыры зьнішчальныя плягі Мае: меч, голад, дзікіх зьвяроў і заразу, каб зьнішчыць у ім чалавека і быдла,
Ад мяне выдадзены загад, каб паўсюль, дзе ўлада валадарства майго, усе трымцелі і баяліся перад Богам Данііла, бо Ён — Бог Жывы, Які існуе вечна, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана, і ўлада Ягоная ня мае канца.
Я напушчу на вас зьвяроў палявых, якія пазбавяць вас [дзяцей] і зьнішчаць жывёлу вашую, і зьменшаць вас; і пустымі стануцца шляхі вашыя.
І ён сказаў ім: «Я — Гебрай, і я баюся ГОСПАДА, Бога нябёсаў, Які ўчыніў мора і сухазем’е».
ГОСПАД паставіў на Ярдане мяжу між намі і вамі, сыны Рубэна і сыны Гада, і таму вы ня маеце ніякай часткі ў ГОСПАДА!” І сыны вашыя адвернуць сыноў нашых ад страху перад ГОСПАДАМ.