бо кожны памрэ за беззаконьне сваё, і кожнаму, хто будзе есьці горкія ягады, здрантвеюць зубы ягоныя.
4 ЦАРСТВАЎ 14:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але сыноў іхніх не забіваў паводле таго, што напісана ў Кнізе Закону Майсея, як загадаў ГОСПАД, кажучы: «Бацькі ня будуць забіваныя за сыноў, а сыны ня будуць забіваныя за бацькоў, але кожны за грэх свой сьмерцю памрэ». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але дзяцей забойцаў не забіў, бо напісана ў кнізе закона Майсеевага, у якой наказваў Гасподзь, кажучы: не павінны быць караныя сьмерцю бацькі за дзяцей, і дзеці не павінны быць караныя сьмерцю за бацькоў, а кожны за сваё злачынства павінен быць караны сьмерцю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а сыноў іх не забіў, паводле таго, што напісана ў кнізе закону Майсея, як загадаў Госпад, кажучы: «Бацькі не будуць пакараныя смерцю за сыноў, і сыны не памруць за бацькоў, але кожны за грэх свой будзе пакараны смерцю». |
бо кожны памрэ за беззаконьне сваё, і кожнаму, хто будзе есьці горкія ягады, здрантвеюць зубы ягоныя.
Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.
Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.
І сказаў валадар, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі зласьліва Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі іх, сыноў іхніх і жонак іхніх; і не дасягнулі яны яшчэ дна рову, як схапілі іх ільвы і патрушчылі ўсе косткі іхнія.
Ня будуць паміраць бацькі за сыноў, і сыны ня будуць паміраць за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой.