І пабудаваў валадар Салямон караблі ў Эцыён-Гэбэры каля Эляту на беразе Мора Чырвонага ў зямлі Эдом.
4 ЦАРСТВАЎ 14:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён адбудаваў Элят і вярнуў яго Юдзе пасьля таго, як супачыў валадар [Амазія] з бацькамі сваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён забудаваў Элат і вярнуў яго Юдэі, пасьля таго як цар спачыў з бацькамі сваімі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён адбудаваў Элат і вярнуў яго Юдэі, пасля таго як заснуў цар з бацькамі сваімі. |
І пабудаваў валадар Салямон караблі ў Эцыён-Гэбэры каля Эляту на беразе Мора Чырвонага ў зямлі Эдом.
А ўвесь народ Юды ўзяў Азарыю, які меў шаснаццаць гадоў, і паставілі яго валадаром на месца Амазіі, бацькі ягонага.
У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год.
У той час Рэцын, валадар Сірыі, далучыў Элят да Сірыі і выгнаў Юдэяў з Эляту. І прыйшлі Эдомцы ў Элят, і абжыліся там да сёньняшняга дня.
І абмінулі мы братоў нашых, сыноў Эзава, якія жылі ў Сэіры, шляхам на Арабу, Элят і Эцыён-Гэбэр, і завярнулі, і пайшлі шляхам у пустыню Мааў.