Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 13:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І памёр Элісэй, і пахавалі яго. А дружыны Мааву нападалі на зямлю [Ізраіля], прыходзячы штогод.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І памёр Елісей, і пахавалі яго. І полчышчы Маавіцян прыйшлі ў зямлю на другі год.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, памёр Элісей, і пахавалі яго. А дружыны Мааба прыйшлі ў зямлю ў той самы год.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 13:20
13 Крыжаваныя спасылкі  

I сталася пасьля падзеяў гэтых, і сказалі Язэпу: «Вось, бацька твой хворы». I ён узяў двух сыноў сваіх з сабою, Манасу і Эфраіма.


I скончыў Якуб загадваць сынам сваім, і палажыў ногі свае на ложак, і сканаў, і быў далучаны да народу свайго.


І ГОСПАД паслаў суп­раць яго дружыны Халдэйцаў, і дружыны Сірыйцаў, і дружыны Мааўлянаў, і дружыны сыноў Амона, і паслаў іх супраць Юды, каб зьнішчыць яго паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугаў Сваіх, прарокаў.


І сталася пасьля сьмерці Ахава, што валадар Мааву збунтаваўся супраць валадара Ізраіля.


І пайшоў, і паслаў да Язафата, валадара Юды, кажучы: «Валадар Мааву збунтаваўся супраць мяне. Ці пойдзеш са мною ваяваць супраць Мааву?» Той сказаў: «Пайду. Як ты, так і я, як народ твой, так і народ мой, як коні твае, так і коні мае».


І вырушылі войскі Сірыйцаў, і ўзялі ў палон з зямлі Ізраіля малую дзяўчынку, і была яна перад абліччам жонкі Наамана.


І справіў ім [валадар] вялікае частаваньне, і яны елі і пілі, і ён выправіў іх, і яны пайшлі да гаспадара свайго. І ўжо дружыны Сірыйцаў не прыхо­дзілі больш у зямлю Ізраіля.


І пахавалі яго ў горадзе Давіда з валадарамі, бо ён рабіў добрае ў Ізраілі для Бога і для Дому Ягонага.


Бацькі вашыя, дзе яны? І прарокі ці жывуць вечна?


А Стэфана пахавалі мужы пабожныя і ўчынілі па ім галашэньне вялікае.


І сыны Ізраіля ізноў пачалі чыніць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і Ён умацаваў супраць іх Эглона, валадара Мааву, за ліхоту, якой дапускаліся яны ў вачах ГОСПАДА.