Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 11:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І дзьве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры Доме ГОСПАДА, пры валадару.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і дзьве часткі з вас, з усіх, што адыходзяць у суботу, будуць трымаць варту каля дома Гасподняга дзеля цара;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А дзве дружыны з вас, усе, што адыходзяць у суботу, будуць вартаваць пры доме Госпадавым, пры цары.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 11:7
5 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў ім, кажучы: «Гэта слова, якое вы маеце выка­наць. Трэцяя частка вас, якія прыходзіце ў суботу, будзе вартаваць пры доме валадара,


трэцяя частка — пры браме Сур, і трэцяя частка — пры браме, якая за вартоўняй, і вартаваць Дом, каб не было пашкоджаньня.


І атачыце валадара кругом, і зброя вашая ў руцэ вашай. І хто ўвойдзе да шыхтоў, няхай будзе забіты. І будзеце вы з валадаром, калі ён уваходзіць і выходзіць».


А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі;


І ніхто няхай не ўваходзіць у Дом ГОСПАДА, акрамя сьвятароў і лявітаў, якія служаць. Яны маюць увайсьці, бо яны — пасьвячоныя, а ўвесь народ няхай захоўвае загады ГОСПАДА.