Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
4 ЦАРСТВАЎ 11:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад быў у супакоі. А Аталію забілі мячом у доме валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І весяліўся ўвесь народ зямлі, і горад супакоіўся. А Гатолію ўсьмерцілі мечам у царскім доме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І радаваўся ўвесь народ зямлі, і горад напоўніўся супакоем; а Аталію забілі мечам у царскім доме. |
Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
І ўбачыла, і вось, валадар стаіць на ўзвышэньні паводле звычаю, і князі, і трубы каля валадара, і ўвесь народ зямлі радуецца і трубіць у трубы. І разьдзёрла Аталія шаты свае, і закрычала: «Змова, змова!»
Калі добра ідзе праведным, радуецца горад, і калі гінуць бязбожнікі, [горад] сьвяткуе.