І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
4 ЦАРСТВАЎ 11:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Аталія, маці Ахазіі, убачыла, што сын ейны памёр, яна ўстала і выбіла ўсё насеньне валадарскае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гатолія, маці Ахозіі, бачачы, што сын яе памёр, устала і вынішчыла ўсё царскае племя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Аталія, маці Ахазіі, даведалася, што сын яе памёр, устала яна і забіла ўсіх царскіх нашчадкаў. |
І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.
І сказаў валадар Шымэю: «Ты ведаеш усё гэтае зло, і ведае сэрца тваё, якое зло ты зрабіў бацьку майму Давіду. І зьверне ГОСПАД ліхоту тваю на галаву тваю.
І сталася, калі ліст гэты прыйшоў да іх, яны ўзялі сыноў валадара, семдзясят чалавек, і забілі. І галовы іхнія склалі ў кашы, і паслалі да яго ў Езрээль.
Але ў сёмым месяцы прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з насеньня валадарскага, і дзесяць чалавек з ім, і забілі яны Гедалію, і забілі Юдэяў і Халдэйцаў, якія былі з ім у Міцпе.
Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Аталія, дачка Омры, валадара Ізраіля.
А Ахазія, валадар Юды, убачыў [гэта], і ўцякаў шляхам на Бэт-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «Гэтага таксама забіце!» І [паранілі] яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.
Бо сыны Аталіі, гэтай бязбожніцы, уварваліся ў Дом ГОСПАДА і ўсе пасьвячоныя рэчы Дому ГОСПАДА аддалі Баалам.
І сталася ў сёмым месяцы, прыйшоў Ізмаэль, сын Нэтаніі, сына Элішамы, з насеньня валадарскага, і начальнікі валадара, і дзесяць чалавек з ім да Гедаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і елі там разам хлеб у Міцпе.
Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпада зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».
Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Офры, і на адным камяні забіў братоў сваіх, сыноў Еруббаала, семдзясят чалавек. Пакінуў толькі Ётама, наймалодшага сына Еруббаала, бо ён быў схаваўшыся.