А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
4 ЦАРСТВАЎ 10:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На ўсход ад Ярдана, усю зямлю Галаад, калена Гадава, Рувімава, Манасііна, пачынаючы ад Ароера, што пры патоку Арноне, і Галаад і Васан. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ад Ярдана на ўсход сонца, усю зямлю Галаад, і Гад, і Рубэн, і Манасу, ад Араэра, што над ручаём Арнон, і Галаад, і Басан. |
А іншыя дзеяньні Егу, і ўсё, што ён зрабіў, і мужнасьць ягоная запісаныя ў Кнізе летапісаў валадароў Ізраіля.
Але срэбра ахвяры за правіну і срэбра ахвяры за грэх ня ўносілі ў Дом ГОСПАДА, бо яно належала сьвятарам.
І павярнуўся Егааш, сын Егаахаза, і ўзяў з рук Бэн-Гадада, сына Хазаэля, гарады, якія той быў забраў з рук Егаахаза, бацькі ягонага, вайною. Тройчы пабіў яго Егааш і вярнуў гарады Ізраіля.
І сказаў Хазаэль: «Чаму плача гаспадар мой?» А ён сказаў: «Бо я ведаю, якое ліха ты зробіш сынам Ізраіля: умацаваньні іхнія спаліш агнём, юнакоў іхніх выб’еш мячом, дзяцей іхніх разьдзярэш і цяжарных жанчынаў іхніх пасячэш».
Ад Араэру, які на беразе ручая Арнон, і ад гораду ў даліне аж да Гілеаду не было для нас гораду, які быў мацнейшы за нас; усё аддаў нам ГОСПАД, Бог наш.