4 ЦАРСТВАЎ 10:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Егу: «Сьвяткуйце ўрачыстасьць Баала». І абвясьцілі [сьвята]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Іуй: назначце сьвяточны сход дзеля Ваала. І абвясьцілі сход. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аб’явіў Егу: «Святкуйце ўрачыстасць Баала». І абвясцілі свята. |
І ён узяў [гэта] з рук іхніх, і ўфармаваў яго разцом, і зрабіў з яго цяля літое. I сказалі яны: «Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай».
I ўбачыў Аарон, і збудаваў перад ім ахвярнік, і ўсклікнуў Аарон, і сказаў: «Сьвята для ГОСПАДА заўтра».
Прызначце сьвяты пост, склічце ўрачысты сход, зьбярыце старых і ўсіх жыхароў зямлі гэтай у Дом ГОСПАДА, Бога вашага, і клічце да ГОСПАДА.