4 ЦАРСТВАЎ 10:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось, сустрэў [Егу] братоў Ахазіі, валадара Юды, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны сказалі: «Мы — браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў валадара і сыноў валадаркі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) сустрэў Іуй братоў Ахозіі, цара Юдэйскага, і сказаў: хто вы? Яны сказалі: мы браты Ахозіі, ідзём даведацца пра здароўе сыноў цара і сыноў гаспадарыні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сустрэў братоў Ахазіі, цара Юдэі, і сказаў ім: «Хто вы?» А яны адказалі: «Мы браты Ахазіі, і мы прыйшлі прывітаць сыноў цара і сыноў гаспадыні царыцы». |
А ён сказаў: «Схапіце іх жывымі!» І схапілі іх жывымі, і забілі іх каля студні Бэт-Экеду, сорак два чалавекі, і ён не пашкадаваў з іх аніводнага.
І супачыў Егарам з бацькамі сваімі, і быў пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда. І заваладарыў Ахазія, сын ягоны, пасьля яго.
І вярнуўся валадар Ярам у Езрээль, каб лячыцца ад ранаў, якімі паранілі яго Сірыйцы ў Рамоце, калі ён ваяваў супраць Хазаэля, валадара Сірыі. І Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, пайшоў адведаць Ярама, сына Ахава, у Езрээль, бо той быў хворы.
і яны пайшлі на Юду, і ўвайшлі ў яго, і захапілі ўсю маёмасьць, што была ў доме валадара, а таксама сыноў ягоных, і жонак ягоных; і не засталося ў яго сына, акрамя Егаахаза, найменшага з сыноў ягоных.
прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.